Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік СК: у сутыкненьнях на мяжы атрымалі цялесныя пашкоджаньні і беларускія грамадзяне


На памежным пункце «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы працуюць супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Тэлеграм-канал ведамства цытуе намесьніка начальніка СК па Горадзенскай вобласьці Віктара Легана:

«Сёньня ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Горадзенскай вобласьці [прыйшла інфармацыя] з мэдычнай установы, што па аказаньне мэдычнай дапамогі зьвярнуўся шэраг беларускіх і замежных грамадзян зь цялеснымі пашкоджаньнямі, атрыманымі ў выніку ўзьдзеяньня хімічных рэчываў.

Гэтыя цялесныя пашкоджаньні яны атрымалі на беларуска-польскай мяжы. На месца здарэньня выбыла сьледчая група з супрацоўнікаў упраўленьня і спэцыялістаў Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз.

Пасьля агляду месца здарэньня выяўленыя, зафіксаваныя і канфіскаваныя сьляды прымяненьня сьлезацечнага газу з дапамогай стрэлаў газавых гранат, а таксама сьляды хімічнага рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры ўжываньні вадамётаў. 5 грамадзян зьвярнуліся з адпаведнымі цялеснымі пашкоджаньнямі. Праца на месцы працягваецца. Па дадзеным факце будзе дадзена юрыдычная ацэнка».

Ноч з 15 на 16 лістапада група зь некалькіх тысяч мігрантаў правяла на беларуска-польскім памежжы ў пункце пропуску. Каля 12:00 яны пачалі спробу прарыву, якая беспасьпяхова скончылася каля 14.30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG