«Сямёра паліцыянтаў параненыя падчас сёньняшніх нападаў. Гэта, сярод іншага, паліцыянт, удараны каменем і завезены ў шпіталь, паліцыянтка з траўмай галавы, завезеная ў шпіталь, і яшчэ пяцёра пацярпелі ад траўмаў рук і ног. Траўмы атрыманыя ад кіданых у нас прадметаў», — сказана ў паведамленьні польскай паліцыі ў твітэры.
Раней у Міністэрстве абароны Польшчы заявілі, што мігранты закідалі камянямі памежнікаў і вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу зь Беларусьсю, спрабуючы прарвацца. Польскія сілы бясьпекі прымянілі сьлезацечны газ, каб стрымаць атаку.