Мяркуецца, Паўла будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміла «Вясна».
15 лістапада аб 11-й гадзіне Павал Белавус пайшоў на выклік у міліцыі. Там яго затрымалі і адвезьлі на Акрэсьціна.
Крама зь беларускай нацыянальнай сымболікай зазнала моцны перасьлед ад пачатку выбарчай кампаніі 2020 году. У выніку ціску з боку ўладаў ад сакавіка 2021 году офлайн- і онлайн-крамы Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу.
Уладальнікі крамы больш ня мелі магчымасьці арандаваць памяшканьні для дзейнасьці ў любых фарматах і ўтрымліваць штат супрацоўнікаў.