Дэпартамэнт міграцыі Літвы разгледзеў каля 2400 прашэньняў аб прытулку ад мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі, паведаміў Delfi.
Статус уцекача далі толькі шасьці чалавекам.
Да канца лістапада ўлады плянуюць разглядзець апошнія 700 прашэньняў.
Папярэдні пакет прашэньняў дэпартамэнт міграцыі разгледзеў у кастрычніку. Тады прытулак далі 6 просьбітам з 1771. Некалькі соцень заявак не разглядалі з прычыны вяртаньня мігрантаў на радзіму ці адʼезду зь Літвы.
Больш за 4 тысячы чалавек па першым часе трапілі ў цэнтры ў міграцыйныя цэнтры Літвы, але потым улады краіны вырашылі больш не пускаць мігрантаў.
З таго часу літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы звыш 6 тысяч мігрантаў.