Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Сынгапуру ня будуць аплачваць лячэньне не прышчэпленым ад COVID-19


Цэнтар вакцынацыі ў Сынгапуры
Цэнтар вакцынацыі ў Сынгапуры

Урад Сынгапуру з 8 сьнежня ня будзе аплачваць лячэньне ад каранавірусу грамадзянам, якія вырашылі не вакцынавацца, паведаміў міністар аховы здароўя краіны Онг Е Кунг.

«Міністэрства аховы здароўя павінна будзе спаганяць плату за мэдычныя рахункі пацыентаў з COVID-19, якія маглі вакцынавацца, але адмовіліся гэта рабіць», — сказаў Кунг.

Абмежаваньне не закране дзяцей да 12 гадоў і тых, хто ня можа зрабіць прышчэпку ад каранавірусу з мэдычных прычынаў.

Як паведамляе выданьне The Straits Times, за апошні месяц дзьве траціны пажылых пацыентаў у Сынгапуры, якія апынуліся ў рэанімацыі, ня мелі прышчэпак ад COVID-19.

Вакцынацыя ад COVID-19 у Сынгапуры пачалася ў канцы сьнежня мінулага году. Першымі вакцыну кампаній Pfizer і BioNTech пачалі атрымліваць мэдыкі і пажылыя людзі. Пазьней у краіне таксама была ўхвалена вакцына амэрыканскай кампаніі Moderna.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 8 лістапада, сутачны прырост хворых каранавірусам у Сынгапуры складае 2470 чалавек, памерлі яшчэ дзевяць чалавек. Поўны курс вакцынацыі прайшлі 85% насельніцтва, яшчэ 18% рэвакцынаваліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG