Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ад каранавірусу памерла 38-гадовая актывістка Юлія Барсукова


Машына «хуткай дапамогі», ілюстрацыйнае фота
Машына «хуткай дапамогі», ілюстрацыйнае фота

У яе засталіся муж і двое сыноў. Жанчына захварэла ў канцы кастрычніка. «Смаку няма, паху няма, тэмпэратура зьбіваецца толькі да 38.6. Што далей — мяшок?» — пісала яна на сваёй старонцы ў фэйсбуку 22 кастрычніка.

«Мы зь ёй актыўна перапісваліся апошнім часам. Яна мне дасылала паведамленьні, што ёй вельмі блага, што яна ўся гарыць, што тэмпэратура скача да 40 градусаў. Наколькі я ведаю, яна выклікала „хуткую“, але тая ехала вельмі доўга, 8 гадзін», — патлумачыў блогер-фэрмэр з Гомельскага раёну Юры Ганцэвіч.

У камэнтарах да свайго допісу Юлія пісала наконт таго, што ня едзе «хуткая»: «Я зразумела, яны хочуць мяне забіць».

Юлія Барсукова атрымала вядомасьць ад пачатку пратэстаў, зь вясны 2020 году. Яна была актывісткай і адміністратаркай груп і суполак праекту «Страна для жизни». Юлію затрымлівала міліцыя, суды давалі ёй штрафы, у яе кватэры праходзілі ператрусы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG