Як паведаміў тэлеграм-канал міністэрства, амаль ва ўсіх абласьцях эпідэмічная сытуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленьні з «ковіднага рэжыму». Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласьцей і Менска ў поўным аб’ёме працягваюць аказваць плянавую дапамогу.