Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскай вобласьці пабудуюць завод па вытворчасьці вакцыны ад каранавірусу


Як паведаміла на сваім сайце міністэрства здароўя, Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў вёсцы Должа Віцебскай вобласьці заводу па вытворчасьці вакцынаў ад COVID-19.

Паводле генэральнага дырэктара РУП «Белмэдпрэпараты» Сяргея Бяляева, плянуецца, што беларускую дасьледна-прамысловую партыю вакцыны пачнуць вырабляць у 2022 годзе.

«Мы сумесна з „БелВітуніфарм“ стварылі прадпрыемства, галоўная мэта якога — вытворчасьць беларускай вакцыны супраць каранавірусу. На першым этапе гэты працэс будзе складацца з дзьвюх стадыяў: вытворчасьць актыўнага кампанэнту будзе ажыцьцяўляцца на „БелВітуніфарм“, а вытворчасьць гатовай вакцыны — на магутнасьцях „Белмэдпрэпаратаў“. Другі этап — праектаваньне і будаўніцтва вытворчага комплексу, які будзе вырабляць вакцыну па поўным цыкле — гэта плянуецца да 2023-2024 году», — сказаў ён.

Паведамляецца, што спэцыялісты РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі пры ўдзеле Інстытута біяфізыкі НАН ужо атрымалі экспэрымэнтальную партыю прататыпу вакцыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG