Насамрэч
Хутчэй няпраўда.
Заяву беларускага кіраўніка пракамэнтаваў для расейскай «Национальной службы новостей» кіраўнік аддзела мікрабіялёгіі лятэнтных інфэкцый інстытуту імя Гамалеі Віктар Зуеў. Менавіта ў інстытуце імя Гамалеі была створаная расейская вакцына ад кананавірусу «Спутник V».
У інтэрвію НСН Віктар Зуеў сказаў:"Дык яны ж бяруць нашу вакцыну! Вядома, найлепшую ў сьвеце! (Засьмяяўся). У іх жа нашыя тэхналёгіі. Цяпер важна, каб яны хутка наладзілі вытворчасьць па перададзенай ім тэхналёгіі і пачалі прышчапляць. А чаму ён так кажа, чорт яго ведае, трэба пытацца ўжо ў яго. Чалавек нешта ляпнуў, ну чаго да гэтага публіку прыцягваць? Навошта зьвяртаць увагі на такія словы? Лукашэнка часам хоча зьдзівіць публіку і выказваецца, па-мойму, не вельмі сур’ёзна. Ну ляпнуў і ляпнуў, хай ляпае, што хоча, вы што, не ведаеце Лукашэнкі? Дай бог, каб ён там зладзіў перавыбары і спакойна ўсё завяршыў. Там і так мутная вада, каб у ёй яшчэ нешта балбатаць і каламуціць".
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі