Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве фінансаў назвалі яшчэ дзьве мэты ўвядзеньня падатку з кватэр


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адна з мэтаў зьбіраньня падатку з уласьнікаў кватэр — «выраўноўваньне падатковай нагрузкі паміж грамадзянамі», сказаў першы намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко, паводле БелТА.

У міністэрстве лічаць, што плаціць падатак на жытло павінны ня толькі тыя, хто жыве ў асобным доме, але і гаспадары кватэр.

Другая мэта — папоўніць мясцовыя бюджэты, за кошт якіх добраўпарадкоўваюць тэрыторыю каля дамоў і мяняюць ліфты, сказаў чыноўнік.

Раней міністар фінансаў Юры Селіверстаў сказаў, што падатак уводзяць і для таго, каб «зацікавіць людзей не пакідаць сельскай мясцовасьці».

«У сьвеце асноўныя даходы дзяржава атрымлівае з маёмасьці, якой валодаюць. Даражэйшая маёмасьць — больш плаціш. Больш маёмасьці — адпаведна, гэтаксама», — казаў Селіверстаў.

Новы падатак можа зьявіцца з 2022 году. Чыноўнікі плянуюць спаганяць падатак за першую кватэру (цяпер плацяць за другую і г. д.).

Паводле новых падлікаў, менчукі будуць плаціць за двухпакаёвую кватэру каля 48 рублёў, а жыхары абласных цэнтраў — каля 27.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG