Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Беларусі расказаў, чаму ўводзяць падатак на кожную кватэру


Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

«Каб зацікавіць людзей не пакідаць сельскай мясцовасьці», — гэтак патлумачыў міністар фінансаў новы падатак на нерухомасьць.

«Падатак на кватэры дазволіць забясьпечыць справядлівы падыход у падаткаабкладаньні», — так апраўдаў увядзеньне падатку для ўладальнікаў кватэр міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў у інтэрвію тэлеканалу АНТ.

Селіверстаў патлумачыў, што рашэньне ўвесьці падаткі на нерухомасьць прымалася дзеля таго, каб «зацікавіць людзей не зьяжджаць зь сельскай мясцовасьці і жыць у сваім жытле».

У якасьці прыкладу ён прывёў двух настаўнікаў, якія жывуць у райцэнтры:

«Адзін зь іх — у шматкватэрным доме. Другі жыве ў прыватным доме і плаціць падатак за зямлю прапарцыйна таму ўчастку, які займае яго домаўладаньне. Можа, яно і ня вельмі вялікае, але сотак 10, напэўна, займае. Плюс дом, які там на ім стаіць. Ён плаціць падатак за зямлю, плаціць падатак за нерухомасьць, ды яшчэ яму трэба яго страхаваць у абавязковым парадку».

А ў шматкватэрным доме падатак на зямлю будзе мінімальны, бо такі дом можа займаць плошчу, на якой стаіць адзін прыватны дом. «І там ня трэба плаціць падатак на нерухомасьць, гэта льгота. Вось тут мы забясьпечым разумны справядлівы падыход», — гэтак патлумачыў міністар дзеяньні ўраду.

«У сьвеце асноўныя даходы дзяржава атрымлівае з маёмасьці, якой валодаюць. Даражэйшая маёмасьць — больш плаціш. Больш маёмасьці — адпаведна, гэтаксама», — дадаў Селіверстаў.

Новы падатак можа зьявіцца з 2022 году. Чыноўнікі плянуюць спаганяць падатак за першую кватэру (цяпер плацяць за другую і г. д.). Паведамлялася, што ў Менску гэты падатак будзе ў сярэднім 50 рублёў на год, у рэгіёнах — каля 25 рублёў. Такія пляны ўскосна могуць пацьвярджаць інфармацыю пра рэзкае пагаршэньне эканамічнага становішча ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG