Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовы журналіст Івулін дзякуе з-за кратаў за падтрымку і чакае прышчэпкі ад каранавірусу


Аляксандар Івулін, архіўнае фота
Аляксандар Івулін, архіўнае фота

Арыштаваны ў чэрвені журналіст Аляксандар Івулін, апавёў у лістах, што плянуе вакцынавацца ад каранавірусу, паведаміла Tribuna.com.

«На днях перачытваў Даўлатава і натрапіў на моцную цытату: «Человек привык себя спрашивать: кто я? Там ученый, американец, шофер, еврей, иммигрант. .. А надо бы все время себя спрашивать: не говно ли я?». Мяркуючы па вашай падтрымцы, я ня самы кепскі чалавек. Дзякуй вялікі.

Цяпер у лістах вы шмат пішаце мне пра ковід. У лістападзе я перанёс яго ў адносна лёгкай форме. Але наступствы адчуваў яшчэ пару месяцаў. Хварэць у другі раз? Не, дзякуй. Таму чакаю чаргі на вакцынацыю. Вось-вось будзе. Усім здароўя!» — напісаў Івулін.

Спартовы журналіст, аўтар папулярнага youtube-каналу «ЧестнОК» Аляксандар Івулін у зьняволеньні ад 4 чэрвеня.

Спачатку яго затрымалі нібыта за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе, а затым ня выпусьцілі пасьля адміністрацыйных «сутак» і завялі на яго крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG