Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавала акцыя для падтрымкі маці палітвязьняў да Дня маці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кожны ахвотны можа выбраць букет для маці палітзьняволенага і аплаціць яго онлайн.

Фонд «Страна для жизни» абвясьціў акцыю «Кветкі для маці, чый сын за кратамі». Беларусам прапануюць набыць букет кветак для жанчын, чые дзеці ў зьняволеньні.

«Фонд „Страна для жизни“ штомесяц падтрымлівае сем’і рознымі спосабамі: фінансава, прадуктамі харчаваньня, перадачамі, інфармацыйна і маральна. А напярэдадні Дня маці настаў час падтрымаць больш за 200 маці палітвязьняў — дарэчы, частка зь іх ужо атрымала свае букеты дзякуючы вам», — напісаў фонд.

Букеты можна выбраць і аплаціць на інтэрнэт-старонцы фонду.

Па стане на 11 кастрычніка ў Беларусі прызнаны палітычным вязьнем 801 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG