Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы заяўляюць пра затрыманьне 4 баевікоў «Ісламскай дзяржавы» пад Кабулам


З таго часу, як у жніўні талібы ўзялі пад кантроль большую частку Афганістану, баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзмацнілі напады на новых кіраўнікоў.
З таго часу, як у жніўні талібы ўзялі пад кантроль большую частку Афганістану, баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзмацнілі напады на новых кіраўнікоў.

Талібы заяўляюць, што затрымалі чатырох членаў канкуруючай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» на поўнач ад сталіцы Афганістану, тым часам як прынамсі два баевікі Талібану былі забітыя ў выніку нападу на ўсходзе краіны.

Прадстаўнік талібаў Забігула Муджагід заявіў 6 кастрычніка, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» былі затрыманыя падчас начной апэрацыі ў раёне Пагман каля Кабулу. Таксама былі канфіскаваныя дакумэнты і зброя.

Мясцовае аддзяленьне групоўкі «Ісламская дзяржава», «Ісламская дзяржава Харасан», ніяк не камэнтавала гэтае паведамленьне.

З таго часу, як у жніўні талібы ўзялі пад кантроль большую частку Афганістану, баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзмацнілі напады на новых кіраўнікоў.

Прынамсі два чальцы «Талібану» былі застрэленыя і трое мірных жыхароў былі параненыя 5 кастрычніка, калі невядомыя баевікі адкрылі агонь па патрулі талібаў на агароднінным рынку ў горадзе Джалалабад на ўсходзе краіны. Перад тым як уцячы зь месца здарэньня, невядомыя канфіскавалі ў баевікоў зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG