Афганская служба Радыё Свабода са спасылкай на прадстаўніка ўраду талібаў піша пра гібель двух чалавек. Яшчэ два чалавекі параненыя. Паводле дадзеных карэспандэнта Tolo News, загінулі восем чалавек, 20 параненыя.
У сувязі з нападам затрыманыя тры чалавекі. Адказнасьць за выбух на сябе пакуль што ніхто ня ўзяў. Як паведамляюць СМІ, пасьля выбуху талібы ўступілі ў перастрэлку з байцамі групоўкі «Ісламская дзяржава».
Таксама стала вядома аб тым, што ў Джалалабадзе талібы пакаралі сьмерцю двух прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы». Паводле мясцовых СМІ, пакараныя сьмерцю былі датычныя да забойстваў чатырох чалавек, у тым ліку мясцовага журналіста.
- Рух «Талібан» захапіў уладу ў Аўганістане ў жніўні – на тле вываду войскаў ЗША. У верасьні прадстаўнікі руху заявілі аб аднаўленьні сьмяротных пакараньняў у краіне.
- Раней талібы заяўлялі, што ў краіне няма байцоў «Ісламскай дзяржавы», але некаторы час таму яны пачалі апэрацыю супраць радыкальнай групоўкі ў правінцыі Нангархар.