Старшыня Пастаяннай камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў раскрыў дэталі законапраекту аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за заклікі да санкцый.
- За заклікі да зьвяржэньня ўлады, тэрактаў ці санкцый — пазбаўленьне волі да 6 гадоў.
- Калі будзе зварот да іншых краін з просьбай увядзеньня санкцый — да 10 гадоў.
- А калі гэта будзе ажыцьцяўляцца з дапамогай інтэрнэту, СМІ, службовага становішча і гэта пацягнула цяжкія наступствы — ад 4 да 12 гадоў.
Дакумэнт будзе разгледжаны на восеньскай сэсіі, якая адкрываецца 4 кастрычніка.
Генэрал-маёр Белаконеў, былы кіраўнік Генштабу на мінулым тыдні выказаўся за тое, каб за сьмерць аднаго супрацоўніка КДБ «мачыць 20, 100 чалавек».