Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібан часова прыме Канстытуцыю 1964 году, але з папраўкамі


Малітва мусульманскіх вернікаў у Кабуле апоўдні 1 кастрычніка 2021 г.
Малітва мусульманскіх вернікаў у Кабуле апоўдні 1 кастрычніка 2021 г.

Талібан заявіў, што часова прыме Канстытуцыю 1964 году, якая дала жанчынам права голасу, але скасуе ў ёй усе элемэнты, зь якімі рух не пагаджаецца.

Прызначаны Талібанам выканаўца абавязкаў міністра юстыцыі Маўлаві Абдул Хакім Шарыя выступіў з заявай, што талібы плянуюць прыняць Канстытуцыю, якая выкарыстоўвалася ў непрацяглы пэрыяд росквіту дэмакратыі ў Афганістане, але толькі часова і з папраўкамі.

«Ісламскі Эмірат часова прыме канстытуцыю часоў былога караля Мухамэда Захір-шаха», — заявіў ён.

Пры гэтым міністар дадаў, што ўсе палажэньні, якія талібы палічаць супярэчнымі з законамі шарыяту і прынцыпамі Ісламскага Эмірату, будуць выключаныя з тэксту.

Амаль шэсьць дзесяцігодзьдзяў таму, да таго як сусьветныя звышдзяржавы ўмяшаліся ў сытуацыю ў краіне, у Афганістане на некаторы час усталявалася канстытуцыйная манархія на чале з каралём Мухамэдам Захір-шахам.

Кароль ратыфікаваў канстытуцыю праз год пасьля прыходу да ўлады ў 1963 годзе, паклаўшы пачатак парлямэнцкай дэмакратыі, якая пратрымалася амаль дзесяць гадоў. У 1973 годзе яго скінулі.

Канстытуцыя 1964 году ўпершыню дала афганскім жанчынам права голасу і магчымасьць больш актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцьці краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG