Пра гэта заявіў новы кіраўнік вышэйшай навучальнай установы Махамад Ашраф Гайрат. Шэраг супрацоўніц выступілі супраць новаўвядзеньня, паведамляе New York Times.
Некалькі дзён раней «Талібан» загадаў паступова адкрыць сярэднія школы толькі для хлопчыкаў і іх настаўнікаў-мужчын. Такім чынам, Ісламская Рэспубліка цяпер зьяўляецца адзінай краінай сьвету, дзе дзяўчатам забаронена наведваць гэтыя навучальныя ўстановы, інфармуе агенцтва epd. У 1990-х гадах, калі Афганістан знаходзіўся пад кантролем талібаў, у краіне ўжо існавала забарона на жаночую адукацыю.
Цяперашні кіраўнік Кабульскага ўнівэрсытэту, які мае ступень бакаляўра, некалькімі днямі раней зьмяніў адхіленага ад пасады ранейшага рэктара, доктара навук Мухамада Асмана Бабура. Раней Гайрат, які падтрымлівае талібаў, заклікаў забіваць журналістаў, назваўшы іх «шпіёнамі».