Як дадаў чыноўнік, гібрыдная атака на Беларусь прымае новыя формы.
«Прыкрываючыся крывадушнымі лёзунгамі аб дэмакратыі, Захад нарошчвае палітычны, эканамічны, ваенны і інфармацыйны ціск. Дэманструючы поўнае грэбаваньне міжнародным правам, у ход ідуць абвінавачаньні ў стварэньні міграцыйнага крызісу, на надуманых падставах раскручваюцца чарговыя віткі санкцыйнай палітыкі. Разьлік просты: эканамічна задушыць краіну, выклікаць сацыяльную незадаволенасьць і на гэтай хвалі ажыцьцявіць новую спробу дзяржперавароту», — гаворыцца ў ягоным камэнтары.
Па словах Андрэйчанкі, менавіта дзеля гэтага заахвочваецца экстрэмісцкая і тэрарыстычная дзейнасьць рознага кшталту апазыцыйных групаў. А нядаўняе забойства супрацоўніка КДБ — наўпроставае сьведчаньне нацэленасьці апанэнтаў на падрыў грамадзянскага міру і грамадзкай бясьпекі, зрабіў ён выснову.
Уладзімер Андрэйчанка праанансаваў, што на восеньскай сэсіі дэпутаты прымуць закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.