Як паведаміў праўлады тэлеграм-канал «Пул первого», Уладзіслаў Андрэйчанка зьмяніў колішняга дырэктара МТС Уладзімера Карповіча, які займаў гэтую пасаду ад верасьня 2005 году.
Новы кіраўнік — сын Уладзімера Андрэйчанкі, былога старшыні Віцебскага аблвыканкаму, які цяпер узначальвае Палату прадстаўнікоў.
Лукашэнка узгадніў прызначэньне кіраўніка МТС, паколькі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» часткова знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці: 51% кампаніі належыць «Белтэлекаму», 49% — расейскай кампаніі МТС.
У 2013 годзе Андрэйчанка-малодшы прызнаваўся «Чалавекам году Віцебшчыны» за «эфэктыўнае кіраваньне прадпрыемствам».
Падчас леташніх пратэстаў кампанія МТС разам зь іншымі апэратарамі сувязі блякавала доступ карыстальнікаў да інтэрнэту. У кастрычніку 2020 году частка супрацоўнікаў кампаніі правяла акцыю пратэсту і заклікала да страйку.