Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух затрыманых супрацоўнікаў «Нафтану» і «Паліміру» пакінулі пад вартай да суду


Завод «Палімір»
Завод «Палімір»

У Беларусі працягваюцца затрыманьні рабочых: двух чалавек затрымалі ў Наваполацку. Агулам па краіне каля 15 затрыманых, дакладная лічба невядомая.

28 верасьня да суду затрымалі машыніста помпавай устаноўкі рыформінгу № 5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і сьлесара заводу «Палімір» Дзьмітрія Саюнова, інфармуе «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх будуць судзіць за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 24.23 КаАП).

Таксама вядома, што пасьля затрыманьня Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялягічнае аддзяленьне лякарні.

Напярэдадні на волю выйшлі затрыманыя раней супрацоўнікі афіляваных падразьдзяленьняў прадпрыемства «Гродна Азот» Андрэй Башан і Вадзім Яфіменка. Увесь гэты час іх утрымлівалі ў СІЗА КДБ у Менску ў так званай справе «Рабочага руху», якую пачалі на падставе артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве).

Пачынаючы ад 21 верасьня сілавікі ўчынілі ператрусы ў шэрагу прафсаюзных і рабочых актывістаў, многіх затрымалі. Пасьля допытаў на волі апынуліся ня ўсе.

Агулам у наступныя дні на прадпрыемствах Горадні, Жлобіна, Менску, Наваполацку ўзялі блізу двух дзясяткаў чалавек, некаторых вызвалілі пасьля вобшукаў і апытаньняў. Некалькі выйшлі пасьля 72 гадзін папярэдняга зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG