Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Эўрапейскага студэнцкага саюзу запатрабавала спыніць перасьлед студэнтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў у Беларусі


Акцыя пратэсту студэнтаў Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, верасень 2020 г.
Акцыя пратэсту студэнтаў Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, верасень 2020 г.

Прэзыдэнтка Эўрапейскага студэнцкага саюзу (ESU) Марціна Дарманін зьвярнулася зь лістом да міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі і дырэктара Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН Беларусі Руслана Шайко. З інстытуту звольненыя амаль усе чальцы свабоднага прафсаюзу

Як паведамляе выданьне «Беларускія навіны», ESU, які прадстаўляе інтарэсы больш як 20 мільёнаў навучэнцаў ВНУ, патрабуе вызваліць усіх палітвязьняў-студэнтаў, узнавіць на вучобе незаконна адлічаных, аднавіць на працы звольненых выкладчыкаў і навукоўцаў. Акрамя гэтага, арганізацыя выказвае салідарнасьць са свабоднымі прафсаюзамі і Задзіночаньнем беларускіх студэнтаў.

ESU нагадвае, што Беларусь абавязаная выконваць падпісаныя ёю дамовы зь Міжнароднай арганізацыяй працы і стандарты, дэкляраваныя ў рамках Балёнскага працэсу. Сярод іх — свабода самакіраваньня ва ўнівэрсытэтах, права на стварэньне прафэсійных саюзаў і свабода ад перасьледу за меркаваньні. Усё гэта ў Беларусі цяпер не выконваецца.

У сваім звароце Марціна Дарманін патрабуе пакласьці канец палітычнаму перасьледу студэнтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў, а таксама ўступіць зь імі ў рэальны дыялёг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG