«Радзіма — яна мая», — звычайна ў школе так гавораць, калі правяраюць, якога роду назоўнік. Год таму тысячам беларускіх жанчын прыйшлося даказваць, што краіна сапраўды належыць ім і іхным сем'ям. Гэты фільм пра тых, хто ў сукенках і з кветкамі спрабаваў і спрабуе зьмяняць сучасную Беларусь.
Фільм даступны да 27 верасьня.