Паводле арганізатараў апытаньня, удзельнікам прапаноўвалася адказаць, якой яны хацелі б бачыць сваю краіну на міжнароднай арэне праз 5-10 гадоў.
Згодна з апрацаванымі дадзенымі, 26,7% рэспандэнтаў адказалі, што хацелі б бачыць Беларусь як дзяржаву, якая захоўвае нэўтралітэт і не ўваходзіць ні ў якія саюзы ці блёкі.
Яшчэ прыкладна па 13,7% выступаюць адпаведна за ўступленьне ў Эўразьвяз або інтэграцыю ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Ажно 35,8% не змаглі адказаць на пастаўленае пытаньне.
Сёлета ў жніўні, выступаючы перад журналістамі, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што на дадзеным этапе «фактычнага нэўтралітэту няма», бо Беларусь зьяўляецца чальцом АДКБ і ЭАЭС.
Тады ён выказаў сумнеў, што гэтую пазыцыю трэба замацоўваць у новай рэдакцыі Канстытуцыі ці наогул не запісваць нічога. Афіцыйная прапаганда яго горача падтрымала.