Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Ціханоўскай пачаў кампанію акадэмічнай падтрымкі зьняволеных беларускіх студэнтаў


Затрыманьне студэнтаў у Горадні, 1 верасьня 2020
Затрыманьне студэнтаў у Горадні, 1 верасьня 2020

Цяпер у зьняволеньні з палітычных матываў знаходзіцца 41 беларускі студэнт. Першым замежныя ВНУ падтрымалі былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага.

Офіс па адукацыі каманды Сьвятланы Ціханоўскай распачаў кампанію акадэмічнай падтрымкі зьняволеных беларускіх студэнтаў. Мэта ініцыятывы — залічыць несправядліва пакараных маладых людзей ва ўнівэрсытэт за межамі Беларусі ці атрымаць іншую форму падтрымкі ў залежнасьці ад канкрэтных абставінаў, гаворыцца на сайце Офісу.

«Колькасьць студэнтаў і студэнтак, якія несправядліва пазбаўленыя волі за палітычныя перакананьні і знаходзяцца ў беларускіх турмах, перасягнула чатыры дзясяткі. Яны ня толькі незаконна перасьледуюцца ў крымінальным парадку за свае палітычныя погляды, а і пазбаўленыя права на адукацыю», — адзначаюць ініцыятары кампаніі.

Першыя прыклад супрацы ўжо ёсьць: экс-студэнт хімічнага факультэту БДУ Арцём Баярскі залічаны ў Ковенскі ўнівэрсытэт на бакаляўрскую праграму «Біятэхналёгіі», дзе зможа працягнуць навучаньне пасьля вызваленьня.

Прадстаўнікі Офісу па адукацыі каманды Сьвятланы Ціханоўскай заклікаюць замежныя навучальныя ўстановы выказаць салідарнасьць зь беларускім народам і дапамагчы пацярпелым маладым людзям.

Сьпіс асуджаных і зьняволеных беларускіх студэнтаў ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG