Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме арыштавалі на 2 месяцы крымскататарскага палітыка Нарымана Джэляла


Нарыман Джэлял
Нарыман Джэлял

Падкантрольны Расеі Кіеўскі раённы суд Сімфэропалю арыштаваў да 4 лістапада вядомага крымскататарскага палітыка, выкладчыка, палітоляга і журналіста Нарымана Джэляла.

Пра гэта паведамілі «Крым.Реалии» са спасылкай на грамадзкае аб’яднаньне «Крымская салідарнасьць». Джэляла затрымалі 4 верасьня ў сяле Першамайскае ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Нарыман Джэлял — вядомы крымскататарскі палітык, выкладчык, палітоляг і журналіст. Намесьнік старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу з 2013 году і да забароны дзейнасьці Мэджлісу пасьля анэксіі Крыму Расеяй, былы кіраўнік яго інфармацыйна-аналітычнага падразьдзяленьня.

У сакавіку 2014 году Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым. Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыму незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. Крэмль называе анэксію паўвострава «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG