Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк заклікаў прыпыніць заходнія санкцыі і пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул «Развагі ў пачатку гібрыднай вайны».

Прапануем вашай увазе асноўныя тэзы публікацыі.

  • Мэта Крамля дасягнутая — кліент (Лукашэнка) у лапах Масквы.
  • Падзеі выглядаюць так, што ў інтарэсах беларускага народу трэба адмяніць авія-пасажырскую і наземна-транспартную блякаду Беларусі. Трэба аднавіць міжлюдзкія сувязі і кантакты паміж народамі, камунікацыі з грамадзтвам.
  • Другое — прыпыніць эканамічныя санкцыі, замарозіць іх (бо санкцыі ўладу дыктатара ня зваляць), і ўступіць у перамовы з процілеглым бокам аб спыненьні рэпрэсіяў, катаваньняў людзей, аб спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці. Яшчэ ёсьць час.
  • У самым пачатку гібрыднай вайны, каб спыніць эскаляцыю, трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў, гэта значыць пачаць размаўляць. Палітыка загнаць узурпатара ў пастку (у Расею) коштам жыцьця беларускага народа — гэта ёсьць эгаістычная палітыка барбарства.
  • І рэч ня ў тым, што такіх палітыкаў ня вучаць ні Куба, ні Паўночная Карэя, ні Вэнэсуэла, ні Лібія, ні Афганістан. Рэч у тым, што яны думаюць, што рабілі добра.
  • Тым больш цяпер трэба патрабаваць ад іх спыніцца, прыпыніць эканамічныя санкцыі супраць народу Беларусі, спыніць палітыку татальнай эканамічнай блякады, у якой выжываюць толькі дыктатары, але церпіць народ.
  • А што датычыць нашай краіны, то эканамічныя санкцыі і блякада, гэта ёсьць загон да анэксіі, да страты сувэрэнітэту, да інтэграцыі Беларусі ў Расею.
  • Але тое мусім зразумець мы, беларусы, бо найперш мы самы можам сябе ўратаваць. Вялікія магчымасьці дзеля гэтага ёсьць. Рэалізуймася. Пачнём з сябе. З сваіх дзяцей. Першым пунктам, самым галоўным і самым лёгкім мусіць быць Беларуская мова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG