Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пачаў працу над пятым пакетам санкцый


У Эўразьвязе пачалася праца над пятым пакетам санкцый супраць уладаў Беларусі.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкарда Юзьвяка, абмеркаваньне новага пакету санкцый адбудзецца ўжо на гэтым тыдні, на неафіцыйнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ. Аднак канчатковае рашэньне будзе прынятае пазьней.

Ініцыятарам новага пакету санкцый выступіла Літва, якая першая з заходніх суседзяў Беларусі сутыкнулася з арганізаваным уладамі Беларусі патокам нелегальных мігрантаў. Мяркуецца, што ў санкцыйным сьпісе будуць дзяржаўныя кампаніі, датычныя да міграцыйнага крызісу. Пра гэта на слуханьнях у Эўрапейскім парлямэнце намесьнік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас.

  • У чэрвені Эўразьвяз зацьвердзіў чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пакет санкцый супраць беларускіх уладаў. Прычынай былі прымусовая пасадка самалёту Rainair, а таксама парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. У абмежавальным сьпісе апынуліся 78 чалавек і восем кампаній, актывы якіх будуць замарожаныя. Усьлед за ЭЗ санкцыі ў дачыненьні да фізычных і юрыдычных асоб, зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі, увялі ЗША, Канада і Вялікая Брытанія.
  • У санкцыйны сьпіс трапілі такія кампаніі, як МАЗ, БелАЗ, «Белаэранавігацыя», Bremino Group, Globalcustom, «Новая нафтавая кампанія», Logex і Sohra. Сярод фізычных асобаў — судзьдзі, сьледчыя, пракуроры, дэпутаты, прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, адміністрацыя некаторых ВНУ, чыноўнікі і бізнэсоўцы.
  • ЭЗ таксама ўвёў сэктаральныя санкцыі, якія закранулі галіну нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і доступу да рынкаў капіталу Эўразьвязу.
Што ня так з санкцыямі Захаду?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:26:16 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG