Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавая камісія дазволіла падняць цэны на мяса


Камісія па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры ўрадзе ўзгадніла падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі (МАРГ).

«У мэтах кампэнсацыі росту выдаткаў на сыравіну і матэрыяльныя рэсурсы камісіяй па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь узгодненае падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты, уключаныя ў пералік сацыяльна значных тавараў», — паведамілі ў міністэрстве.

Цяпер юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасьці і ІП могуць павысіць цэны «ў памеры, якi не перавышае 4,9% адносна цэнаў на 28 лютага 2021 году».

«Абранае падвышэньне цэнаў можа быць зьдзейсьнена пазначанымі суб’ектамі да 23 верасьня 2021 году», — удакладнілі ў МАРГ.

Цэны на мяса ўжо падвышаліся з пачатку году.

  • Бескасьцёвая сьвініна за 7 месяцаў прыбавіла ў цане 6,13% — у студзені кіляграм каштаваў 10,61 рубля, а ў ліпені ўжо 11,26 рубля.
  • Ялавічына бяз косткі падаражэла на 4,38%. У студзені яна каштавала 14,85 рубля, а ў ліпені — 15,50 рубля.
  • Мяса курыцы падаражэла на 9,5% — у студзені кіляграм каштаваў 4,42 рубля, у ліпені — 4,84 рубля.

У той жа час сваёй пастановай ад 1 верасьня №59 МАРГ падоўжыла дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на наступныя сацыяльна значныя тавары:

  • на рыбу сьвежую,
  • субпрадукты мясныя,
  • кансэрвы мясныя,
  • каўбасу паўвэнджаную і варана-вэнджаную,
  • маргарын,
  • крупы ячныя,
  • сьвежы часнык, перац, соль,
  • чай, каву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG