Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 23 верасьня.
Разам з тым са сьпісу выключылі
- дзіцячае харчаваньне (сухія сумесі, кашы і кансэрвы),
- соль,
- чорную гарбату,
- распушчальную каву.
Па-ранейшаму рэгулююцца цэны на
- рыбу,
- мяса,
- вараныя каўбасныя вырабы,
- каровіна малако,
- кефір,
- сьмятану,
- тварог,
- сыр,
- масла,
- сланечнікавы алей,
- курыныя яйкі,
- пшанічную муку,
- жытні хлеб,
- сухія макаронныя вырабы,
- аўсяныя шматкі,
- шліфаваны белы рыс,
- грэчку,
- крупы манныя і прасяныя,
- цукар,
- сьвежыя бульбу, буракі, моркву, белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, агуркі, памідоры, яблыкі,
- рыбныя кансэрвы.
Рэгуляваньне цэнаў працягваецца з 1 студзеня.
Дадаткова ў Беларусі дзейнічае пастанова Саўміну, якая з 1 сакавіка абмяжоўвае рост цэнаў на лекі і сацыяльна значныя тавары 0,2% у месяц.