Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны замарожваюць, а інфляцыя не спыняецца. Чаму?


Паліцы з алеем, ілюстрацыйнае фота
Паліцы з алеем, ілюстрацыйнае фота

Гадавы прырост спажывецкіх цэнаў у чэрвені дасягнуў амаль 10%.

Яшчэ ў красавіку ўлады Беларусі замарозілі цэны на «сацыяльна значныя тавары». У гэты сьпіс увайшлі 62 пазыцыі: ад хлеба і мяса да запалак.

Пры гэтым, паводле статыстыкі Нацыянальнага банку, гадавы прырост цэнаў у чэрвені склаў 9,9%, яны вырасьлі на 0,65% у параўнаньні з траўнем.

Што падаражэла найбольш

21 ліпеня ўрад дазволіў павышаць цэны на рыс, але ня больш як на 4%. Аднак, згодна з афіцыйнай статыстыкай, рыс зь лютага наогул упаў у цане: тады кіляграм каштаваў 2,86 рубля, у чэрвені — 2,75 рубля.

Паводле Белстату, хлеб падаражэў на 10 капеек зь лютага, макарона — на 7 капеек, бяскосткавая ялавічына — на 47 капеек, бяскосткавая сьвініна — на 71 капейку, курыца падаражэла на 19 капеек.

Чаму растуць цэны, нягледзячы на замарозку

Пэрыядычна ўрад дазваляе павышаць цэны на тыя ці іншыя катэгорыі тавараў, нагадвае старшы фінансавы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.

«Растуць сусьветныя цэны, гэта значыць, расьце цана закупкі. Калі перастаць закупляць па гэтых цэнах — будуць пустыя паліцы. Раней, напрыклад, вырасьлі цэны на сланечнікавы алей. Можна колькі заўгодна стрымліваць нацэнкі імпартэраў, але калі ў сьвеце цана расьце, яна будзе расьці і ў Беларусі», — кажа экспэрт.

Пры гэтым ён адзначае, што цяпер у сьвеце растуць цэны на шматлікія катэгорыі тавараў.

«Шмат у чым інфляцыя абумоўленая адменай на пачатку году льготаў на падатак на даданую вартасьць па шэрагу тавараў. Без абмежавальных захадаў нацэнкі маглі б быць вышэйшыя. Крыху цэны стрымаць могуць, але не тады, калі гэтыя прадукты даражэюць ва ўсім сьвеце», — тлумачыць Вадзім Іосуб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG