Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі павысіць цэны на малочную прадукцыю і маргарын


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Камісія па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры Савеце міністраў узгадніла павышэньне цэнаў на ўвесь асартымэнт малака, кефіру, сьмятаны, тварагу, цьвёрдага і паўцьвёрдага сыру, масла, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Рашэньне прынятае «ў мэтах кампэнсацыі росту затрат на вытворчасьць (увоз) і (або) рэалізацыю малака і малочных прадуктаў».

Да 31 жніўня дазволена павысіць цэны ў памеры, які не перавышае 4,9% (у залежнасьці ад асартымэнту і арганізацыі) адносна цэнаў на 28 лютага 2021 году.

Таксама камісія ўзгадніла павышэньне коштаў ня больш як на 4,9% на ўвесь асартымент маргарынаў.

Раней камісія дазволіла павялічыць цэны на рыс і дзіцячае харчаваньне на 4%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4,9%. Таксама было дазволена павысіць цэны на сланечнікавы алей (на 15%).

23 лютага сёлета для стрымліваньня росту цэнаў на сацыяльна значныя тавары ўрад забараніў павышаць цэны, а з сакавіка — вызначыў мяжу іх павышэньня ня больш як 0,2% за месяц. Павялічваць цэны вышэй за ўстаноўленую мяжу дазволена толькі з згоды камісіі па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры Савеце міністраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG