Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніякіх доказаў няма». Менск лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі ў арганізацыі наплыву мігрантаў


Польскія (на пярэднім плане) і беларускія (на заднім плане) памежнікі стаяць побач зь мігрантамі з Афганістану, якія сядзяць на зямлі каля невялікай вёскі Горны Уснар на польска-беларускай мяжы
Польскія (на пярэднім плане) і беларускія (на заднім плане) памежнікі стаяць побач зь мігрантамі з Афганістану, якія сядзяць на зямлі каля невялікай вёскі Горны Уснар на польска-беларускай мяжы

Намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Раман Подлінеў лічыць, што Эўропа бяздоказна абвінавачвае Беларусь у арганізацыі незаконнай міграцыі.

«Мы часта чуем на ўсіх узроўнях, што Беларусь нібыта ажыцьцяўляе мерапрыемствы для арганізацыі незаконнай міграцыі, стварыла „міграцыйны крызіс“, вядзе „гібрыдную вайну“, нібыта аўтамабілямі, у тым ліку службовымі, прывозіць нелегальных мігрантаў да мяжы, — сказаў Подлінеў у інтэрвію „РИА Новости“. — Гэтыя абвінавачаньні гучаць ня толькі ў адрас памежнай службы, а ў цэлым у адрас сілавога блёку, праваахоўнікаў. Мы лічым, што гэтыя абвінавачаньні ні на чым не грунтуюцца, ніякай доказнай базы гэтым заявам няма, не было і быць ня можа».

Подлінеў дадаў, што, выштурхваючы ўцекачоў на беларускую тэрыторыю, Літва, Латвія і Польшча парушаюць міжнароднае права. Пры гэтым ніякіх доказаў, што гэтыя людзі трапілі да іх менавіта зь Беларусі, няма, яшчэ раз падкрэсьліў Подлінеў.

Ён таксама адзначыў, што ні Літва, ні Польшча, ні Латвія не ідуць на супрацоўніцтва зь беларускім бокам, каб вырашаць праблему.

  • Літва і Польшча абвінавачваюць Менск у спрыяньні масаваму наплыву мігрантаў на іхныя тэрыторыі. Літва ўвяла рэжым экстрэмальнай сытуацыі ў сувязі з рэзкім ростам нерэгулярнай міграцыі зь Беларусі, а Польшча — рэжым надзвычайнай сытуацыі ў паласе ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. Абедзьве краіны таксама пачалі ставіць загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю.

2 верасьня польскія памежнікі прадухілілі 110 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 20 мігрантаў затрымалі. Латвійскія памежнікі спынілі 31 спробу. Літоўскія — больш за дзесяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG