Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы, якія жывуць у Грузіі, патрабуюць ад Тбілісі скасаваць дамову зь беларускімі спэцслужбамі


Пікет каля пасольства Беларусі ў Тбілісі
Пікет каля пасольства Беларусі ў Тбілісі

Беларусы, якія жывуць у Грузіі, заклікаюць улады гэтай краіны скасаваць дамову зь беларускімі спэцслужбамі. Гаворка ідзе аб пагадненьні паміж КДБ Беларусі і Службай дзяржбясьпекі Грузіі, якая ўступіла ў сілу ў гэтым месяцы.

Як паведамляе т элеканал «Настоящее время», дамова рэглямэнтуе супрацоўніцтва бакоў у барацьбе з шэрагам злачынстваў і прадугледжвае абмен інфармацыяй і пэрсанальнымі дадзенымі. У беларускай дыяспары лічаць: дакумэнт можа пагражаць бясьпецы людзей, якія пераехалі ў Грузію з Беларусі празь перасьлед па палітычных матывах.

Заяўленая мэта пагадненьня — супрацоўніцтва дзьвюх краін у барацьбе са злачынствамі супраць канстытуцыйнага ладу, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, з арганізаванай злачыннасьцю, тэрарызмам, кібэртэрарызмам, злачынствамі супраць дзяржаўных сакрэтаў і г. д. Дакумэнт прадугледжвае, што спэцслужбы дзьвюх краін будуць абменьвацца інфармацыяй у сфэры дзяржбясьпекі на рэгулярнай аснове, а таксама перадаваць адзін аднаму пэрсанальныя дадзеныя на падставе запыту.

Пагадненьне паміж спэцслужбамі дзьвюх краін было распрацаванае яшчэ ў 2016 годзе, але ўступіла сілу ў жніўні 2021 года: грузінскі бок ратыфікаваў сваю частку яшчэ некалькі гадоў таму, а вось у КДБ Беларусі завяршылі адпаведныя працэдуры толькі цяпер.

Афіцыйных дадзеных, колькі грамадзян Беларусі эмігравалі ў Грузію, няма. Але, паводле ацэнак саміх прадстаўнікоў дыяспары, лічба можа ісьці на дзясяткі, а то і на сотні чалавек. Большасьць беларусаў у Грузіі ўстрымліваюцца ад размовы з журналістамі, пазьбягаюць масавых акцый. Частка актывістаў, якія зьехалі падкрэсьліваюць, што Грузія, у адрозьненьне ад сваіх бліжэйшых партнэраў, краін ЭЗ, Украіны, ЗША, займае больш ляяльную пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі. Цяперашнія ўлады Грузіі таксама ўстрымліваюцца ад крытыкі ў бок Менска і не падтрымліваюць санкцыі супраць беларускіх уладаў.

Нашумелае пагадненьне ня мае абавязковага характару: гэта пацьвярджаюць і ў Службе дзяржбясьпекі Грузіі. Ведамства распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што падобнае пагадненьне заключана і зь іншымі краінамі, уключаючы дзяржавы ЭЗ і ЗША. Таксама ў СДБ падкрэсьліваюць, што любы абмен інфармацыяй можа адбывацца толькі на добраахвотнай аснове, і толькі зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG