Штрафным ізалятарам Ціхана Восіпава пакаралі за тое, што ён не павітаў кагосьці з адміністрацыі, паведаміла ў інстаграме яго жонка Вольга.
«Трэба было ўстаць і назвацца, чаго Ціхан нібыта не зрабіў (чаму я слаба веру)».
У ШІЗА ён будзе да 30 жніўня.
Вольга Восіпава даведалася пра тое, што Ціхан у ШІЗА, 25 жніўня, калі ў яе не прынялі карантынную перадачу. 15 жніўня Ціхан Восіпаў прыбыў у калёнію і меўся адбыць 21 дзень карантыну, падчас якога меў права на 10-кіляграмовую перадачу.
Пасьля карантыну ў калёніі ўзмоцненага рэжыму вязьні маюць права толькі на тры перадачы ў год, прычым права на першую яго ўжо пазбавілі, напісала Вольга. Наступную можна будзе перадаць толькі прыканцы сьнежня.
25-гадовы інжынэр і выкладчык БНТУ Ціхан Восіпаў атрымаў адзін з самых жорсткіх прысудаў за пратэсты — 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Яго асудзілі за наезд на некалькіх вайскоўцаў падчас пратэстаў у ноч з 10 на 11 жніўня мінулага году, за ўдзел у масавых беспарадках, а таксама за лжывы данос: пасьля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў, што аўтамабіль сагналі.
Цяперашні паштовы адрас палітвязьня —
Восіпаву Ціхану Сяргеевічу,
Папраўчая калонія № 15,
Слаўгарадская шаша, 183,
212013, п/а Вейна, г. Магілёў