Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка 25-гадовага Ціхана Восіпава, асуджанага на 11 гадоў: «Не пераставаць верыць, што будзе лепш, чым цяпер»


Вольга і Ціхан Восіпавы
Вольга і Ціхан Восіпавы

25-гадовы інжынэр і выкладчык БНТУ Ціхан Восіпаў атрымаў адзін з самых жорсткіх прысудаў за пратэсты — 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго судзілі яго за наезд на некалькіх вайскоўцаў падчас пратэстаў у ноч з 10 на 11 жніўня мінулага года, за ўдзел у масавых беспарадках, а таксама за лжывы данос: пасьля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў, што аўтамабіль сагналі.

Ціхана ад 11 ліпеня ўтрымліваюць у Магілёве, ён чакае апэляцыйнага суду.

Жонка Ціхана Вольга расказала, як жыве амаль год адна, чаму не дарабляе рамонт у кватэры і як муж з-за кратаў дапамагаў ёй выбраць ката.

«Трымаемся, падтрымліваем адна адну. Я часам думаю — гэта мяне павінны супакойваць, а сама з адной мамай пагавару, з другой, адна супакоіць, другая на нэрвах, пасьля памяняюцца, пасьля бабуля патэлефануе... Сяброўкі тэлефануюць, пытаюцца што там. Другую супакоіш, трэцюю, пасьля з катом паабдымаесься...»

«Бацькі дапамагаюць, адна б я дакладна ня выцягнула — і аплачваць адваката, і перадачкі насіць. І на дарогу выдаткі — мы езьдзім у Магілёў, раз на тыдзень я, раз на тыдзень бацькі».

«Спатканьні ў нас заўсёды весела праходзілі. Там толькі гадзіна, пасьпяваеш нейкія пытаньні абмеркаваць, вельмі хутка тая гадзіна пралятае: толькі прыйдзеш, а ўжо кажуць, пяць хвілін засталося... Ну пад канец, калі яго ўжо забіралі, пускала сьлязу».

«Я падумала: так, гэта ж 11 гадоў, колькі мне будзе... ці ня позна мне нараджаць?»

«Шчыра кажучы, апошнім часам вельмі дзіўна было ўспрымаць слова „трымайцеся“. За што „трымацца“? Калі я йшла да Ціхана на спатканьне, мне таксама казалі: „Перадай, каб трымаўся!“ „За што мне трымацца? За краты ці што?“»

«Што б я пажадала іншым у падобнай сытуацыі?.. Напэўна, не пераставаць верыць, што будзе лепш, чым цяпер».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG