Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогерка Наста Пілюгіна і яе хлопец выйшлі на волю


Анастасія Пілюгіна
Анастасія Пілюгіна

Затрыманых 29 ліпеня пасьля ператрусу блогерку і яе маладога чалавека ў ліпені асудзілі на 15 сутак, якія яны цалкам адбылі часткова на Акрэсьціна ў Менску, часткова ў Баранавічах.

Насту Пілюгіну і Ўладзіслава Піртаня судзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 КаАП («Непадпарадкаваньне службовай асобе») ў судзе Партызанскага раёну Менску. Абаім прысудзілі па 15 сутак арышту.

Перад судом Пілюгіну, якая вядзе падкаст dzigital, дапытвалі ў КДБ у якасьці сьведкі па арт. 289 Крымінальнага кодэксу («Акт тэрарызму»), але падпіскі аб неразгалошваньні яна не давала. Наста зьвярнула ўвагу, што дапытвалі яе не па крымінальнай справе, а па біяграфіі, а потым адвезьлі дадому, дзе супрацоўнікі КДБ правялі ператрус.

Піртаню, нягледзячы на ўсе хадайніцтвы, судзьдзя Міхаіл Макарэвіч не дазволіў заключыць перад судом дамову з адвакатам і пачаў разгляд справы. У судзе мужчына заявіў, што непадпарадкаваньня не аказваў, таму віны не прызнае.

Пасьля ператрусу ў кватэры, дзе жывуць Пілюгіна і Піртань, міліцыянты завалодалі тэлеграм-каналам блогеркі і разьмясьцілі там афіцыйную чырвона-зялёную сымболіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG