Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўтара года беларусы забралі з банкаў больш за 2,2 мільярда даляраў валютных укладаў


Амэрыканская валюта, ілюстрацыйнае фота
Амэрыканская валюта, ілюстрацыйнае фота

Бесьперапыннае выманьне валюты працягваецца 18 месяцаў запар: чысты адток укладаў наблізіўся да 50% ад ранейшага максымуму.

Як адзначае фінансавы партал banki24.by, для Беларусі характэрная высокая доля валютных укладаў пры нізкай долі рублёвых. Гэта вынік чарады дэвальвацый мінулых гадоў і слабога даверу да рубля як сродку зьберажэньня.

У ліпені ўдзельная вага валютных укладаў склала 68,5%. Іншымі словамі, на долю рублёвых прыпадала менш за траціну.

Высокая валютызацыя ўплывае на структуру грашовай масы. У ліпені доля яе рублёвай часткі склала 44,4%, што абмяжоўвае Нацбанку прастору для манэўру і не дае праводзіць палітыку з той жа эфэктыўнасьцю, як у рэгулятараў разьвітых краінаў.

У ліпені аб’ём рублёвых дэпазытаў фізычных асобаў (укладаў) склаў 4,617 млрд. Годам раней паказьнік быў большы — 4,987 млрд у сярэднім за ліпень 2020-га.

Перавадныя дэпазыты фізычных асобаў у валюце дасягнулі 1,231 млрд даляраў у эквіваленце. На гэтыя рахункі часткова прыходзіць валюта, якую беларусы купляюць па безнаяўным разьліку. Іншыя валютныя дэпазыты фізычных асобаў склалі 3,959 млрд.

Максымум укладаў у сыстэме назіраўся ў кастрычніку 2015 году. З таго часу насельніцтва забрала з банкаў 3,869 млрд даляраў на чыстай аснове.

Калі перавесьці гэты адток у адносныя велічыні, банкі страцілі каля 49,4% валютных укладаў. Бесьперапынны адток валютных укладаў насельніцтва доўжыцца ўжо 18 месяцаў. За гэты час з сыстэмы выйшлі 2,251 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG