Пра прысуджэньне Сьвятлане Ціханоўскай прэміі міру імя Лотара Крайсіга (Lothar Kreyssig) паведаміла DW. Аргкамітэт у Магдэбургу ў сераду 11 жніўня асабліва падкрэсьліў яе адвагу.
Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе ў царкве сьвятога Яна ў Магдэбургу сёлета ў лістападзе.
- Лотар Крайсіг быў вядомым нямецкім праваабаронцам і царкоўным дзеячам. Названую ў яго гонар узнагароду прысуджаюць людзям або арганізацыям, якія ўнесьлі істотны ўклад у справу міру і прымірэньня, вынікае з апісаньня прэміі. Яе памер — 3000 эўра. Цырымонія ўручэньня праходзіць кожныя 2 гады.