Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразійскі банк разьвіцьця заявіў пра запаволеньне беларускай эканомікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У жнівеньскім макраэканамічным аглядзе аналітыкі банку зьвяртаюць увагу на запаволеньне тэмпаў эканомікі Беларусі.

«У другой палове году імпульс для экспарту аслабне ва ўмовах стабілізацыі вонкавага попыту і ўзмацненьня замежнага эканамічнага ціску на эканоміку краіны. На ўнутраны попыт працягнуць ўплываць высокая няпэўнасьць, запаволеньне росту даходаў насельніцтва і павелічэньне кошту крэдытаваньня», — адзначаецца ў апублікаваным аглядзе.

Аналітыкі ўказваюць таксама на тое, што курс беларускага рубля да валют краін –асноўных гандлёвых партнэраў можа аслабнуць, калі рост вонкавага попыту замарудзіцца і пачнуць праяўляцца эфэкты санкцый.

Інфляцыя па выніках ліпеня зафіксавалася ў межах 10%, пры гэтым захоўваюцца рызыкі фармаваньня яе на больш высокім узроўні. Сярод іншага ў банку адзначаюць аслабленьне падтрымкі эканамічнай палітыкі з боку бюджэту.

«Мы дапускаем, што ў другой палове году аб’ём бюджэтных выдаткаў адносна ВУП наблізіцца да леташняга. Аднак у цэлым па выніках году выдаткі будуць ніжэй за ўзровень 2020-га адносна ВУП ва ўмовах абмежаваных бюджэтных рэзэрваў і вялікіх аб’ёмаў выплат па дзяржаўным доўгу», — падсумавалі экспэрты Эўразійскага банку разьвіцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG