Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заваявала найменшую колькасьць мэдалёў за ўсю гісторыю выступленьняў на летніх Алімпіядах


Зьнешні выгляд мэдалёў Алімпіяды ў Токіё
Зьнешні выгляд мэдалёў Алімпіяды ў Токіё

Беларускім спартоўцам удалося ўзяць у Японіі толькі 7 узнагарод.

У Токіё 8 жніўня — апошні дзень Алімпійскіх гульняў. Беларускія спартоўцы свае выступленьні ўжо завяршылі, і спыніліся на паказьніку ў 7 мэдалёў: 1 золата, 3 срэбры і 3 бронзы. Пры гэтым тры ўзнагароды прыйшліся на адзін від — вольнае дужаньне.

Адзінае золата заваяваў Іван Літвіновіч (скачкі на батуце).

Срэбра: Ірына Курачкіна (вольнае дужаньне), Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вольнае дужаньне), Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Маргарыта Махнёва і Надзея Папок (байдарка-чацьвёрка).

Бронза: Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Ванэса Каладзінская (вольнае дужаньне), Аліна Гарноська (мастацкая гімнастыка).

Да такійскай Алімпіяды антырэкордам летніх гульняў для беларусаў была папярэдняя Алімпіяда — у 2016 годзе беларусы заваявалі 9 узнагарод у Рыа-дэ-Жанэйра, 1 залатую і па 4 срэбраныя і бронзавыя.

Узнагароды зборнай Беларусі на папярэдніх летніх Алімпійскіх гульнях:

  • Атлянта-1996: 15 мэдалёў (1-6-8);
  • Сыднэй-2000: 17 мэдалёў (3-3-11);
  • Атэны-2004: 13 мэдалёў (2-5-6);
  • Пэкін-2008: 14 мэдалёў (3-4-7);
  • Лёндан-2012: 10 мэдалёў (2-5-3).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG