У верхняй палаце Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі ўтварылі кокус — групу падтрымкі Беларусі. У яе ўвайшлі сэнатары з абедзьвюх партый — як дэмакратычнай, так і рэспубліканскай.
Стварэньне гэтай групы «мае паказаць міжнароднай супольнасьці, што ЗША падтрымліваюць беларускі народ у ягонай рашучасьці будаваць дэмакратычную будучыню», — напісала ў твітэры адна з стваральніц кокусу Джын Шэйхін.
Група адкрытая да далучэньня, у яе ўвайшлі ўжо дзевяць сэнатараў.
14 ліпеня двухпартыйны кокус «Сябры Беларусі» стварылі і ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.