Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тры дні — і ў рэанімацыю». Дэльта-штам каранавірусу выявілі ў Гомлі


Прадпрыемства "Гомсельмаш", ілюстрацыйнае фота
Прадпрыемства "Гомсельмаш", ілюстрацыйнае фота

Намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Прывалаў на сустрэчы з работнікамі «Гомсельмашу» расказаў пра індыйскі штам каранавірусу ў горадзе і заклікаў усіх прышчапіцца.

«Пандэмія нікуды не сышла і ня сыдзе. І калі хтосьці да гэтага часу думае, што яго не закране, ён памыляецца. Узяць, да прыкладу, індыйскі штам. Пару тыдняў таму толькі зьявіўся ў Індыі, а сёньня ўжо ў Гомлі. Калі казаць немэдычнай мовай, гэта тры дні — і ў рэанімацыю. Як выратавацца? Адказ адзін: трэба прышчапляцца», — спасылаецца на чыноўніка сайт прадпрыемства.

Уладзімер Прывалаў зьвярнуў увагу, што вакцынацыя ідзе вельмі марудна: у Гомельскай вобласці прышчапіліся толькі 200 тысяч чалавек, а неабходна найменей у чатыры разы больш.

«Гэта значыць, па вакцынацыі мы яшчэ толькі ў пачатку шляху. І калі сёньня прадпрыемствы, асабліва сельскагаспадарчыя, будуць нас цягнуць назад, мы з пандэміяй ня справімся», — адзначыў намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

Раней штам «дэльта» выявілі ў Менску і Лідзе. Індыйскі падвід каранавірусу адрозьніваецца тым, што вельмі заразны. Мутаваны вірус паводзіць сябе больш агрэсіўна, чым папярэднія варыянты, а працэнт захворваньня ў цяжкай форме значна вышэйшы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG