Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое дзяцей мігрантаў трапілі ў рэанімацыю ў Літве. У Беларусі ім нібыта далі па дзьве пігулкі


Затрыманыя ў Літве мігранты зь Беларусі
Затрыманыя ў Літве мігранты зь Беларусі

Дваіх дзяцей мігрантаў пасьля нелегальнага пераходу беларуска-літоўскай мяжы павезьлі ў рэанімацыю, паведамляе партал Delfi са спасылкай на памежную службу Літвы.

У чацьвер раніцай памежнікі Кабеляйскай заставы затрымалі 11 грамадзян Іраку і 4 грамадзян Расеі (чачэнцаў). «Усіх замежнікаў даставілі на заставу. На заставе дарослыя мігранты паведамілі, што іх дзеці дрэнна сябе адчуваюць. Дзеці былі млявыя. Памежнікі выклікалі хуткую. Лекары павезьлі дзяцей у шпіталь, зьмясьцілі ў рэанімацыю», — сказана ў паведамленьні памежнай службы Літвы.

Цяпер стан дзяцей ацэньваецца як стабільны, іх жыцьцю нічога не пагражае.

Бацькі дзяцей расказалі памежнікам, што перад пераходам мяжы людзі ў масках, якія суправаджалі іх да мяжы, далі дзецям па дзьве пігулкі. Пасьля гэтага мігранты перайшлі мяжу Літвы. Пігулкі дзецям далі, каб былі спакайнейшыя і не перашкодзілі пераходу празь мяжу.

Яшчэ адну пігулку далі бацькам, каб тыя далі яе дзецям падчас пераходу па тэрыторыі Літвы. Гэтую пігулку памежнікі перадалі лекарам.

У Літву зь Беларусі сёлета незаконна прыйшлі 2300 мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG