Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэція суткі не дапускаюць адвакатаў да затрыманых КДБ гісторыкаў Мастыкаў


Гістарычныя фота, ілюстрацыйнае фота
Гістарычныя фота, ілюстрацыйнае фота

19 ліпеня дадому да Андрэя і Тацяны Мастыкаў прыйшлі зь ператрусам супрацоўнікі КДБ. Што шукалі і ў якой справе, невядома дагэтуль.

Паводле ініцыятывы By_culture, сілавікі не дапусьцілі адваката Мастыкаў да працэдуры вобшуку, у іх лёсе няма пэўнасьці дагэтуль. У прыватнасьці, абаронца ня толькі ня ў курсе, у чым абвінавачваюць Андрэя, ён ня ведае нават, дзе той знаходзіцца.

Не нашмат больш яснасьці і адносна Тацяны. Вядома толькі тое, што пасьля допыту ў цэнтральным апараце КДБ яе зьмясьцілі ў СІЗА КДБ, так званую «амэрыканку». Адваката да яе таксама не дапускаюць.

Пэўна, абое сталі ахвярамі зачысткі няўрадавых арганізацый, пра якую казалі Макей і Лукашэнка. Тацяна Мастыка раней узначальвала грамадзкае аб’яднаньне «Гісторыка», яе муж быў намесьнікам. Таксама яны супрацоўнічалі зь «Лятучым унівэрсытэтам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG