Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі перадалі ў суд. У ёй 77 тамоў і 300 сьведак


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Дата пачатку стане вядомай неўзабаве.

Крымінальную справу палітзьняволенага Леаніда Судаленкі перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Гомлю. У хуткім часе стане вядомая дата пачатку судовых пасяджэньняў, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Старшыню гомельскага аддзяленьня «Вясны» Леаніда Судаленку затрымалі раніцай 18 студзеня ў межах крымінальнай справы, пачатай паводле ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Ад моманту арышту Судаленку ўтрымліваюць у гомельскім СІЗА-3.

Судаленку вінавацяць у арганізацыі і фінансаваньні пратэстаў (часткі 1 і 2 артыкулу 342 КК). «Арганізацыя» — гэта збор сродкаў праз Facebook на дровы для шматдзетнай сям’і ў мароз. Гаспадара сям’і пазьней пасадзілі нібыта за «масавыя беспарадкі». Таксама арганізацыя пратэстаў, на думку сьледзтва, — інтэрвію ў ліпені 2020 году блогеру Андрэю Павуку («Рудабельская паказуха») і запрашэньне сустрэць з ІЧУ Марыю Тульжанкову пасьля «сутак».

Судаленка часткова дапамагаў людзям сплачваць штрафы. Ён казаў, што робіць гэта з францускай прэміі (яна склала 15 тысяч эўра).

«Настроіў сябе на пару гадоў лягераў»

Праваабаронца Леанід Судаленка ў лісьце дзякуе ўсім людзям, якія пішуць яму. На здароўе і настрой ня скардзіцца.

«Настроіў сябе на пару гадоў лягераў, будзе час прайсьці паглыблены курс «крымінальнага права». Здароўе, дзякуй Богу, у парадку, штодзень хаджу на шпацыр. Днямі была жонка на спатканьні, сказала, што не пазнала мяне – схуднеў, зьмяніўся ў лепшы бок. Са справай я ўжо азнаёміўся — гэта 77 тамоў. Там каля 300 сьведак. Напэўна, суд будзе доўга. Потым апэляцыя некалькі месяцаў. Глядзіш, і паедзеш да «хозяина» (турэмны слэнг, абазначае «паехаць у калёнію». — РС) на Новы год. У матэрыялах справы прачытаў лісты, якія мне дасылалі людзі, але мне іх не перадалі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG