Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на суму звыш 1 млн эўра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

21 ліпеня літоўская мытная служба паведаміла аб затрыманьні грузавога аўтамабіля, які ўяжджаў у Літву зь Беларусі з 21,5 тоны драўляных панэляў. Прасканаваўшы грузавік, мытнікі выявілі больш за 300 тысяч пачак цыгарэт Minsk Capital MS.

Кошт кантрабанднага тавару мытня Літвы ацаніла ў больш за 1 млн эўра.

А ўсяго тры дні таму на гэтай жа пункце мытнікі выявілі партыю беларускіх цыгарэт на амаль 2 млн эўра.

Тады крымінальная служба мытні паведаміла, што кантрабанду выявілі ў грузавіку Scania, за стырном якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэкляраваў, што вязе транзытам празь Літву ў Польшчу 20,5 тоны драўніны.

Як паведамляў партал delfi.lt, пры прастукваньні грузу ў службовых асоб выклікаў падазрэньне глухі гук, характэрны для запоўненых паражнін. Пры дэталёвай праверцы выявіліся схованкі, поўныя цыгарэтаў Minsk Capital MS.

У выніку кіроўцу грузавіка затрымалі на двое сутак, пазьней яго адпусьцілі, былі прызначаны меры стрыманьня — канфіскацыя дакумэнтаў, падпіска аб нявыезьдзе і грашовы заклад.

Таксама на літоўскай мяжы не спыняецца паток нелегальных мігрантаў зь Беларусі. Толькі ў ноч з аўторку на сераду ў Літве затрымалі яшчэ 70 іншаземцаў. З пачатку 2021 году на мяжы затрымалі ўжо 2228 нелегальных мігрантаў, прычым у ліпені 1567 чалавек. За ўвесь мінулы год на мяжы затрымалі толькі 82 мігранты — у 27 разоў меней, чым сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG