Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных журналістаў Свабоды Грузьдзіловіча і Дашчынскага затрымалі да 10 дзён


Зьняволеныя журналісты Алесь Дашчынскі, Інэса Студзінская, Алег Грузьдзіловіч.
Зьняволеныя журналісты Алесь Дашчынскі, Інэса Студзінская, Алег Грузьдзіловіч.

Супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі яшчэ пра адну зьняволеную журналістку Іну Студзінскую няма.

Справу вядзе ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды не выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.

Журналістаў Алега Грузьдзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

Кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай зрабіў заяву з нагоды затрыманьня журналістаў:

«Арышт Алеся Дашчынскага з РСЭ / РС — як і арышты яго калегаў Алега Грузьдзіловіча, Іны Студзінскай і многіх іншых незалежных беларускіх журналістаў — зьяўляецца апошнім яркім сьведчаньнем адчаю Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя бесьперапынныя напады на журналістаў, якія служаць народу Беларусі, не схаваюць праўды аб тым, што адбываецца ў краіне. Алесь і яго калегі павінны быць неадкладна вызваленыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG