Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра журналістаў, затрыманых 16 ліпеня, празь 72 гадзіны ня выйшлі на волю


Затрыманыя журналісты Радыё Свабода Алесь Дашчынскі (зьлева), Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч
Затрыманыя журналісты Радыё Свабода Алесь Дашчынскі (зьлева), Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч

Сярод затрыманых у пятніцу трое журналістаў Свабоды і двое — «Белсату». Дасюль невядома, у чым іх вінавацяць.

19 ліпеня сканчаюцца 72 гадзіны ад моманту затрыманьня 5 журналістаў, якіх узялі пад варту ў пятніцу, 16 ліпеня. Як піша «Белсат», на волю пасьля заканчэньня гэтага тэрміну не адпусьцілі Ігара Ільяша і Ганну Галёту. Гэта, імаверна, азначае працяг тэрміну затрыманьня да 10 сутак.

Таксама на волю пакуль ня выйшлі затрыманыя ў пятніцу журналісты «Свабоды» — Інэса Студзінская, Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якія ў 2020 годзе былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі. У чым абвінавачваюць затрыманых журналістаў — дагэтуль невядома.

16 ліпеня сілавікі прыбылі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Канфіскавалі тэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG