Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карбалевіч: Улады вельмі дапамаглі місіі Ціханоўскай у ЗША


Сьледчы ізалятар №1 ГУУС на вуліцы Валадарскага ў Менску
Сьледчы ізалятар №1 ГУУС на вуліцы Валадарскага ў Менску

Да чаго вядзе цяперашняя кампанія тэрору супраць грамадзянскай супольнасьці? Што азначае заклік Васкрасенскага да палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні? Якія нечаканасьці зьмяшчае праект Канстытуцыі, апублікаваны тым жа Васкрасенскім?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Валер Карбалевіч і Юры Дракахруст.

Валер Карбалевіч сёньня паведаміў у сваім фэйсбуку, што ў пятніцу, калі адбылася атака на журналістаў, зьвязаных са Свабодай, ён пакінуў Беларусь.

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

Карбалевіч

  • Улады загадзя падрыхтавалі гэты напад, гэты пагром.
  • Спачатку зьявілася інфармацыя пра «тэракты», а потым заява Лукашэнкі, што за гэтымі актамі індывідуальнага тэрору стаяць заходнія НДА і мэдыя.
  • Калі адносна большасьці грамадзкіх арганізацыяў справа абмежавалася ператрусамі і канфіскацыяй тэхнікі, то па дзювюх групах быў нанесены больш моцны ўдар.
  • Я маю на ўвазе праваабаронцаў і журналістаў.
  • Гэта была ў значнай ступені помста Захаду за санкцыі з боку палітычнага кіраўніцтва Беларусі.
  • Удар быў нанесены па тых суб’ектах, лёс якіх зьяўляецца найбольш адчувальным для заходняй грамадзкай думкі.
  • Гэта будзе дзіўная зьява ў ХХІ стагодзьдзі ў Эўропе — краіна без грамадзянскай супольнасьці.
  • Гэта спроба зноў загнаць апанэнтаў рэжыму загнаць у гета тэлеграм-каналаў.
  • У тэлеграм-каналы можна пісаць і з-за мяжы, але гэта даволі абмежаваная аўдыторыя.
  • Беларускія ўлады рэпрэсіямі гэтага тыдня вельмі дапамаглі місіі Ціханоўскай у ЗША.
  • Але я ня думаю, што яны гэтую хвалю рэпрэсіяў падгадалі пад яе візыт.
  • Іхны прынцып — махаць рукамі ва ўсе бакі, адбівацца з усіх сілаў, не зважаючы на тое, што робіць праціўнік.
  • Я чакаў, што за Радыё Свабода возьмуцца тады, калі будуць новыя амэрыканскія санкцыі. Пра іх гаварыла Вікторыя Нуланд, высокапастаўленая амэрыканская дыпляматка.
  • Я думаў, што ўлады пачакаюць, пакуль будуць уведзеныя гэтыя санкцыі, паглядзяць, якімі яны будуць.
  • Тое, што амністыя, якой некаторыя чакалі, не адбылася на 3 ліпеня, ставіць пад сумнеў плён і апошняй ініцыятывы Юрыя Васкрасенскага.
  • Ён, дарэчы, пра амністыю гаворыць з канца мінулага году.
  • Пакуль амністыя рэальна не адбудзецца, мне цяжка будзе паверыць, што ўлады «адкручваюць» назад.
  • Да верасьня могуць зьявіцца чарговыя санкцыі — і ЭЗ, і ЗША.
  • Улада раззлуецца і скасуе ўсе пляны амністыі, калі яны ў яе нават ёсьць.
  • Праект Канстытуцыі, апублікаваны Васкрасенскім, мяне зьдзівіў.
  • Большасьць экспэртаў меркавала, што Лукашэнка рыхтуе сабе пасаду кіраўніка, старшыні Ўсебеларускага народнага сходу зь вялізнымі паўнамоцтвамі.
  • Але з абнародаванага праекту гэтай схемы не вынікае.
  • Калі гэты праект сапраўды будзе вынесены на рэфэрэндум, то з гэтага будзе вынікаць, што Лукашэнка сапраўды зьбіраецца сыходзіць.
  • Вельмі важна, што ў гэтым праекце няма пераходных палажэньняў, не пазначана, калі новая Канстытуцыя набывае моц.
  • Калі з 2025 году — гэта мала што мяняе ў палітычнай сытуацыі.
  • Калі адразу пасьля прыняцьця — тады гэта новыя прэзыдэнцкія выбары без Лукашэнкі, гэта транзыт улады.
  • У апошнім выпадку прыняцьцё Канстытуцыі азначае палітычны рух, які можа прывесьці да станоўчых вынікаў.
  • Калі апублікаваная рэдакцыя — канчатковая, я мяркую, што апанэнтам рэжыму варта пайсьці на рэфэрэндум і прагаласаваць за гэты праект.
  • Такая Канстытуцыя запускае палітычны працэс, магчыма, новыя выбары, магчыма, пачатак пераходнага пэрыяду.
  • Гэта пэўнае выйсьці з таго тупіку, у якіх знаходзіцца краіна.

Што было раней

  • 14 ліпеня па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманьні праваабаронцаў, журналістаў, грамадзкіх актывістаў, сябраў некамэрцыйных арганізацый. Сёньня некаторых зь іх вызвалілі .
  • Палітвязьням, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых установах адкрытага тыпу (так званая «хімія»), прапануюць да 31 жніўня напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Лісты з такім заклікам прыходзяць ад імя ўстановы «Круглы стол дэмакратычных сілаў» і падпісаныя Юрыем Васкрасенскім.
  • Юры Васкрасенскі апублікаваў праект Канстытуцыі, які, паводле яго, быў распрацаваны афіцыйнай Канстытуцыйнай камісіяй. Праект прадугледжвае пэўнае скарачэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта і не зьмяшчае апісаньня пасадаў кіраўніка Рады бясьпекі і Ўсебеларускага народнага сходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG